Аляксандр Лукашэнка наведаў архікатэдральны касьцёл найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску.
Падчас сустрэчы зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам кіраўнік Беларусі заявіў, што дзяржава "падтрымлівала і надалей будзе падтрымліваць дыялёг каталіцкай і праваслаўнай цэркваў", паведамляе БелТА.
У сваю чаргу мітрапаліт паведаміў, што працягваецца актыўная праца ў справе падрыхтоўкі праекта пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Ватыканам. Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спадзяваньне, што гэты дакумэнт будзе падпісаны ўжо сёлета.