Вэтэраны пікетавалі "Народную волю"

Фота "Народная Воля"

З 11 да 11.30 гадзінаў каля рэдакцыі газэты "Народная воля" праходзіў пікет. Некалькі дзясяткаў чалавек сталі каля вокнаў рэдакцыі і трымалі плякаты -- "Середич, не позволим унижать ветеранов" "Позор фальсификатарам истории", "Долой клевету", "Ветераны против лжи".
"Прыйшлі нейкія людзі, якія сьцьвярджаюць, што яны вэтэраны, у суправаджэньні нейкіх маладых людзей у скураных плашчах. Некалькі гэтых людзей увайшлі ў рэдакцыю і заявілі, што хочуць сустрэцца з галоўным рэдактара Іосіфам Сярэдзічам, якога зараз тут няма. Яны кажуць, што прынесьлі нейкі ліст у рэдакцыю. Размаўляць зь імі вельмі цяжка, яны не прадстаўляюцца, і паводзяць сябе даволі агрэсіўна", -- гаворыць намесьнік рэдактара Марына Эйсмант.

Як высьветлілася, пікетоўцы выступалі супраць апублікаваных у газэце мэмуараў Ільлі Копыла "Нябышына. Вайна", у якой аўтар даў свой погляд на падзеі Другой Сусьветнай Вайны.

Акцыю здымалі асноўныя дзяржаўныя тэлеканалы і шмат карэспандэнтаў дзяржаўных газэтаў.

Як стала вядома, акцыя санкцыянаваныя Менгарвыканкамам.

Фота "Народная воля"





Пікет вэтэранаў здымалі тры дзяржаўныя тэлеканалы