Дробныя прадпрымальнікі вырашылі далей змагацца за ўласны незалежны прафсаюз, паведаміла яго стваральніца Ірына Яскевіч.
Пасьля таго як прафсаюзу адмовіла ў рэгістрацыі Міністэрства юстыцыі, а скаргу на гэта ня стаў разглядаць Вярхоўны суд, стваральнікі прафсаюзу напісалі скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду. Калі ім адмовяць, пісаць будуць ужо ў Камісію па парушэньнях правоў чалавека.
Паводле Ірыны Яскевіч, няўдача не спалохала актывістаў: «Мы лічым, што мы існуем, і даводзім гэта больш за два гады — адстойваем інтарэсы прадпрымальнікаў».
Калі працэдура скаргаў будзе пройдзена да канца і станоўчага выніку прадпрымальнікі не дачакаюцца, яны гатовыя аднавіць аргкамітэт па рэгістрацыі прафсаюзу і пачаць усё спачатку. Пакуль не дала згоды на працу ў аргкамітэце толькі Гомельская вобласьць.