Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў заяўляе, што забойствы ў Магілёве дзьвюх жанчын з расчляненьнем іх целаў учыненыя, хутчэй за ўсё, на бытавой глебе.
Пра гэта паведамляюць афіцыйныя крыніцы. Паводле міністра, няма аб’ектыўных зьвестак пра тое, што злачынствы ўчыненыя сэрыйным забойцам ці маньякам.
“Забойствы насілі сытуацыйны характар. Або скандал, альбо п’янства, альбо высьвятленьне адносінаў на бытавой глебе. Цяпер праводзіцца комплекс апэратыўна-вышуковых і сьледчых мерапрыемстваў. Паводле зьвестак на другое красавіка, забітыя жанчыны ўстаноўленыя”, — цытуюць Анатоля Куляшова афіцыйныя крыніцы.
На першае расчлененае, абезгалоўленае, бяз рук і галавы цела, загорнутае ў прасьціну, людзі наткнуліся каля моста празь Дняпро, непадалёк ад магілёўскай вуліцы Фаціна, 23 сакавіка. Пазьней салдаты знайшлі астатнія часткі цела. Сьледчыя ўстанавілі, што забілі жанчыну 1975 года нараджэньня.
Другое расчлененае жаночае цела знайшла жыхарка вуліцы Фаціна ля дома № 6. Яно таксама было загорнутае ў прасьціну.
Па фактах знойдзеных целаў абласная пракуратура распачала крымінальныя справы, аб’яднаныя ў адну вытворчасьць. Паводле адной з вэрсіяў, забіць жанчын мог чалавек з псыхічнымі адхіленьнямі. Абодва забойствы, сьцьвярджае старшы намесьнік пракурора вобласьці Ала Кузьняцова, былі ўчыненыя ў адзін і той жа дзень і прыблізна ў адным і тым жа месцы.