Ва ўправу міліцыі Першамайскага раёну на допыт выклікаюць журналістку расейскай “Новой газеты” Ірыну Халіп, шэф-рэдактарку газэты “Народная воля” Сьвятланы Калінкіну і рэдактарку сайту “Хартыя-97” Натальлю Радзіну.
Журналістак выклікаюць як сьведак. Іх будзе дапытваць старэйшы дазнаўца ўправы ўнутраных спраў Гомелю Аляксандар Пусеў.
За тыдзень да гэтага на кватэрах Калінкінай і Халіп, а таксама ў офісе “Хартыі-97” прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі сілавых структураў сканфіскавалі носьбіты інфармацыі і кампутары.
Ператрусы адбыліся ў межах “паляўнічай справы”.
Падрабязнасьці — пазьней на сайце “Свабоды”