Невялічкая вёска Блізьняцы, што месьціцца за пяць кілямэтраў на поўнач ад Рагачова, апынулася на высьпе. Пасьля разьліву ракі Друць вада перарэзала шлях да райцэнтру.
Паводле зьвестак Гомельскай ўправы МНС, 100-мэтровы ўчастак дарогі размыты так, што транспарт ня можа прабрацца ў вёску.
У Блізьняцах цяпер жыве 10 старых вяскоўцаў. У зьвязку з паводкай раённае таварыства выратаваньня на вадзе заявіла пра рэгулярнае дзяжурства лодак у вёсцы й дастаўку жыхароў, калі спатрэбіцца, на «вялікую зямлю» .
У падобнай сытуацыі апынуліся й вёскі Сьнядзін, Мардзьвін, Таргашын, Белін, якія знаходзяцца ў Петрыкаўскім раёне. Уздым вады ў Прыпяці вышэй за небясьпечны ўзровень пазбавіў 300 мясцовых жыхароў сухаземных шляхоў. Выратавальнікі з дапамогай катэраў на паветраных падушках падтрымліваюць жыцьцё вёсак, якія акружыла вялікая вада.
Усяго ўздоўж ракі Прыпяць у Жыткавіцкім, Петрыкаўскім і Калінкавіцкім раёнах падтоплена звыш 120 падворкаў.