Мудраслоўе: Паны і падпанкі

Вячаслаў Ракіцкі і Міхал Анемпадыстаў

Удзельнічае матак, дызайнэр, паэт Міхал Анемпадыстаў Эфір 1 красавіка 2010 году

Вячаслаў Ракіцкі: Ёсьць такая беларуская прыказка «Есьці з панамі, але спаць зь сьвіньнямі». Як зразумець яе?

Міхал Анемпадыстаў: Здаецца, што гаворка тут ідзе пра паказуху, якая была часткай шляхецкай культуры. Любілі нашы шляхціцы выхваляцца. Ёсьць і іншыя ёй падобныя прыказкі: «Хоць у сьвінушніку жыве, а кашляе па-панску», «Ці то сьвіньні елі, ці то шляхта закусвала.



Паны і падпанкі
«Усе паны да паны, а сьвіньней няма каму пасьці»

«Паны і чэрці адной шэрсьці»

«Ганарылася сьвіньня, што аб панскі плот пачухалася»

«Які пан, такі й будан»

«Калі паны танцуюць, то слугі гарцуюць»

«3 панамі знацца — бяды набрацца»

«Дваровая служака, што вясковая сабака»

«Ня так паны, як падпанкі»

«Есьці з панамі, але спаць зь сьвіньнямі»

«Хоць у сьвінушніку жыве, а кашляе па-панску»

«Хоць сьпіна гола, ды свая воля»

«Сам сабе пан»

«Ні пан, ні хам, а так сабе»

«Што пан, то сабака»

«Служы пану верна, то ён табе галаву зьверне»

«Былі б дуракі, а паны знойдуцца»

«Пажартуе пан — будзеш мець жупан»

«Не сьпяшы, мужык, к пану, калі ня хочаш быць драны»

«Няхай паны ня радуюцца, прыдзе і на іх радуніца»