Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўствt і судова-прававых пытаньнях, кіраўнік працоўнай групы па абмеркаваньнb праблематыкі сьмяротнага пакараньня Мікалай Самасейка назваў БелТА лічбу 142.
Менавіта столькі чалавек адбываюць пажыцьцёвае пакараньне ў беларускіх турмах.
Насамрэч, паводле заканадаўства, пасьля таго як пакараны прабудзе ў турме 25 гадоў, яго мусяць выпусьціць на волю. Першы прысуд адбыўся толькі ў 1998 годзе, таму невядома, колькі чалавек ва ўмовах сучаснай пэнітэнцыярнай сыстэмы дажывуць да 2023 году.
Мікалай Самасейка распавёў, што колькасьць пакараных пажыцьцёвым зьняволеньнем штогод зьмяншаецца, і прывёў лічбы: у 2002 годзе было пакарана 20 чалавек, у 2003 і 2004 — па 12 чалавек, у 2005 — 8, 2006 і 2007 — 7, 2008 і 2009 — па 5 чалавек.
Мікалай Самасейка паведаміў, што колькасьць сьмяротных прысудаў за апошнія адзінаццаць гадоў скарацілася ў 23 разы: з 47 расстраляных чалавек у 1998 годзе да 2 — у 2009.
Паменела таксама прысудаў за наўмыснае забойства — калі ў 2001 годзе было 474 такія прысуды, то летась — 241.
Паводле Мікалая Самасейкі, гэтыя факты сьведчаць пра тое, што сьмяротнае пакараньне ня стрымлівае рост злачыннасьці. Ён перакананы, што ў Беларусі склаліся аб’ектыўныя ўмовы для ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне.