Жыхары прыбярэжных раёнаў Магілёва найбліжэйшыя два дні правядуць у трывозе. Спэцыялісты прагназуюць, што ўзровень вады ў Дняпры падымецца да шасьці мэтраў. Рэпартаж з прыбярэжнай вуліцы Заводзкай.
На Дняпры – крыгаход. Чорная дняпроўская вада, акрамя лёду, нясе змытае зь берагоў сьмецьце, гальлё ды сухастой. Відовішча паводкі заварожвае. Жыхарам прыбярэжных дамоў вуліцы Заводзкай, аднак не да відовішчаў. У іх свой клопат.
“Я тут толькі пяць гадоў жыву, але такой паводкі яшчэ ня бачыў. Баімся, вядома. Яшчэ паўмэтра, і вада зойдзе ў гароды. Падвалы, відаць, затопіць. Нечакана гэта, вядома. Сьнег хутка сышоў, а вады ўсё болей і болей. Лёд пайшоў такі вялікі. Стараемся з падвалаў дастаць запасы, якія ёсьць”, – кажа жыхар Мікалай.
Суседзі спадара Мікалая талакой звозяць далей ад ракі нарыхтаванае ўвосень тарфяное ўгнаеньне. Сьпяшаюцца. Пагутарыць пра паводку пагадзілася гаспадыня. Усё жыцьцё яна пражыла на Папенцы, так раней называлі Заводзкую вуліцу:
“Дужа гаруем. Так. Усе апошнія гады ў нас была вада ў гародах, да дому не даходзіла. Баімся, што сёлета, можа, і дойдзе. У мяне там унізе бульба, морква – трэба выносіць. Самае непрыемнае, што казала “страхаўшчыца”. У яе я запытала: “Вы мне кампэнсацыю выплаціце?” А яна мне кажа, што не. “У вас павінна быць застрахаваная маёмасьць”. “А што, пытаю, банкі, шклянкі адносяцца да маёмасьці? Яна кажа, што так”.
Віктар Пятровіч таксама ўсё жыцьцё пражыў на Папенцы. Хвілінаў пятнаццаць ён, рызыкуючы зваліцца ў плынь, даставаў прынесеную вадой шпалу. Перамог. Шпала на беразе. Вялікай паводкі папенскі жыхар не прагназуе:
“Каля мэтра яшчэ, і ўсё. Добра, што сьнег адразу лёг і не прамерзла зямля. Уся вада пайшла ў зямлю. Гэта во смаленскі лёд ідзе. Раней бывала, крыгі ішлі, што страшна гудзела ўсё”.
Абласному цэнтру паводка ўсё ж, калі й пагражае, то нязначна, бо ён па-над вадой. А вось у некаторых мясцовасьцях рэгіёну спэцыялістам даводзіцца рабіць радыкальныя захады, каб засьцерагчыся ад паводкі. Напрыклад, у Бабруйску пад чыгуначным мостам крыгі запрудзілі Бярэзіну. Вызвалялі раку ад лёду падрыўнікі. Каля вёскі Варатыншчына Магілёўскага раёну рэчка Жыварэзка падтапіла пятнаццаць мэтраў аўтадарогі. Людзі ў сьвет трапляюць аб’язным шляхам.