Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас тэлефоннай размовы ў панядзелак дамовіліся неўзабаве сустрэцца. Ці дапаможа гэтая сустрэча вырашыць праблему з нафтавым мытам? Якая рэакцыя Расеі на пляны паставак у Беларусь вэнэсуэльскай нафты? Якія пэрспэктывы стварэньня Мытнага саюзу?
Удзельнікі: журналістка газэты «Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.
Валер Карбалевіч: «Апошні раз прэзыдэнты сустракаліся ў сьнежні мінулага году. Тады на паседжаньні вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы ў Маскве абмяркоўвалі энэргетычныя пытаньні. Як потым высьветлілася, безвынікова. Потым у студзені адбылося нафтавае супрацьстаяньне, якое скончылася цяжкай паразай беларускага боку. Прэтэнзіі Менску на адрас саюзьніка нарастаюць. Калі слухаць выступы афіцыйных асобаў Беларусі, то яны ня маюць сумненьня, што з 1 ліпеня, калі пачынае дзейнічаць адзіная мытная прастора, нафтавае мыта павінна быць адменена. Расейскі бок лічыць, што гэта магчыма толькі пасьля стварэньня Адзінай эканамічнай прасторы з 2012 году.
Беларусь падала ў Эканамічны суд СНД на Расею за тое, што тая прадае Беларусі нафтапрадукты з мытам, бо гэта, як лічаць у Менску, парушае падпісаныя дамоўленасьці. Расейскі бок ніяк не тлумачыць, чаму ён абкладае мытам нафтапрадукты. Як можна пракамэнтаваць гэтыя супярэчнасьці?»
Тацьцяна Манёнак: «Калі пытаньне з мытам на нафту замацавана пагадненьнем, то пытаньне з мытам на нафтапрадукты засталося неўрэгуляваным. І цяпер гэта асноўная супярэчнасьць.
Калі ў 2007 годзе Беларусь і Расея падпісалі агульную дамову, якая тычылася нафты і нафтапрадуктаў, то цяпер — не. 27 студзеня, калі падпісалі пагадненьне аб нафце, падпісалі і пратакол, які пакуль не абнародаваўся. Паводле яго цягам лютага РФ павінна была вырашыць пытаньне з мытам на нафтапрадукты. Люты прайшоў, пытаньне ня вырашана, і беларускі бок пачаў выказваць публічныя прэтэнзіі.
Менск ставіў гэтае пытаньне на паседжаньні саюзнага саўміну ў Берасьці 16 сакавіка. Але безвынікова. Таму Беларусь і падала пазоў у Эканамічны суд СНД. Гэта балючае пытаньне для Беларусі. Бо нафтахімія ў Беларусі — вялікая галіна. Мыта на нафтапрадукты — каля 200 даляраў за тону.
Першы віцэ-прэм’ер РФ Шувалаў казаў, што гэтая праблема можа быць вырашана толькі з стварэньнем Адзінай эканамічнай прасторы, якое плянуецца на 2012 год. Гэта палітычнае пытаньне. Расея лічыць, што Беларусь атрымлівае 6,3 млн. т. нафты бяз мыта — і гэта ўжо падарунак. А ўсё астатняе няхай купляе з мытам. Магчыма, Расея зробіць выключэньне для той прадукцыі, якая не вырабляецца ў Беларусі, каб злагодзіць канфлікт».
Кірыл Коктыш: «Пазыцыя Расеі не зьмянялася з „нафтавай вайны“ 2007 году. Сапраўды, 6,3 млн. т нафты бяз мыта — гэта жэст добрай волі РФ на адрас Беларусі, а не абавязак. Магчыма, праблема будзе вырашана на сустрэчы прэзыдэнтаў. Але наўрад ці там магчыма сыстэмнае вырашэньне, якое б дазволіла Беларусі доўгатэрміновае плянаваньне сваёй эканамічнай дзейнасьці».
Карбалевіч: «Калі глядзець на камэнтары ў расейскіх мэдыях, то РФ даволі хваравіта ўспрыняла інфармацыю пра спробы дывэрсыфікацыі Беларусьсю энэрганосьбітаў, пляны завозу ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты. Камэнтары розныя. Ёсьць злыя, як выказваньне Сіманава — маўляў, вось які няверны саюзьнік. Іншыя кажуць: малайцы беларусы, абагналі Расею ў Вэнэсуэле. Але агульнае ў іх тое, што ўсе яны, у адрозьненьне ад беларускіх незалежных экспэртаў, успрымаюць праект здабычы і пастаўкі ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты сур’ёзна. Чаму такая рэакцыя?»
Коктыш: «У Расеі гэтыя пляны ўспрымаюцца сур’ёзна не як эканамічны, а як палітычны праект. Эканамічна везьці вэнэсуэльскую нафту нерацыянальна, таньней купляць расейскую. Але гэта палітычная дэманстрацыя незалежнасьці Беларусі ад Расеі, дэманстрацыя таго, што Беларусь мае іншыя пункты апоры. Афіцыйнай рэакцыі Расеі на гэтыя пляны не было. Цяпер усе ўважліва будуць назіраць, ці ўдасца Беларусі трымаць тую плянку, якую яна заявіла».
Манёнак: «Кампэтэнтныя расейскія экспэрты не разглядаюць усур’ёз гэты праект. Бо калі б Беларусь сапраўды хацела атрымаць нафту, альтэрнатыўную расейскай, то навошта цягнуць яе з Вэнэсуэлы? Выгадней купляць яе бліжэй на біржы. Беларусь мае дзьве пустыя транзытныя трубы ў бок Літвы і ў бок Латвіі. Як вядома, пастаўкі нафты па трубах значна таньнейшыя, чым па чыгунцы. Гэта сапраўды палітычны праект».
Карбалевіч: «Не пасьпеў запрацаваць Мытны саюз, як адзін сябар гэтага хаўрусу ўжо падае на другога сябра ў суд. Цікавы пачатак новага этапу сяброўства. Як можна ацаніць пэрспэктывы гэтага саюзу?»
Коктыш: «Як ідэя Мытны саюз мае пэрспэктывы. У той час, калі зьнешнія рынкі працягваюць канаць, разумным выйсьцем было б будаваць уласныя рынкі.
Але зроблена гэта было максымальна некампэтэнтна. За два тыдні да падпісаньня дакумэнтаў Беларусь вырашала пытаньне, ці трэба ўступаць у гэты хаўрус. Галоўным было спадзяваньне на танную нафту.
Але структура эканомік Беларусі і Расеі розная. І гэта патрабавала шмат часу для ўзгадненьняў. Гэта не было зроблена. Таму саюз сёньня не працуе. Ідзе канфлікт за канфліктам. І гэта нядобры знак для пэрспэктывы Мытнага саюзу».
Карбалевіч: «Вы кажаце, што два тыдні было на ўзгадненьне. Але ўзгадненьне праблемаў Мытнага саюзу адбываецца з 1995 году, калі Лукашэнка і Чарнамырдзін выкапалі слуп на мяжы і бакі абвясьцілі пра стварэньне гэтага саюзу».
Коктыш: «Калі выкопвалі слуп, то ўзгаднялі пытаньне транзыту расейскіх энэргарэсурсаў на Захад. Беларусь абавязалася забясьпечыць транзыт і за гэта атрымлівала сваю долю. Цяпер гаворка ідзе пра стварэньне сапраўднага Мытнага саюзу».
Манёнак: «Ня згодная з сп. Коктышам, што Мытны зьвяз патрэбны для стварэньня ўласнага рынку, як выйсьце для эканомік трох краін. На мой погляд, ідэя стварэньня Мытнага саюзу мела б сэнс толькі ў выпадку, калі б Расея, Беларусь і Казахстан плянавалі сумесна ўступаць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Калі ж яны будуць зачыняцца ад сусьветнага рынку — гэта тупік. Расея — адзін з сусьветных лідэраў па пратэкцыянісцкіх захадах. Беларусі патрэбны новыя тэхналёгіі, а для гэтага трэба інтэгравацца ў сусьветны рынак, а не ізалявацца ад яго.
Гэта палітычны праект Расеі. Маскве патрэбны новы стрыжань для аб’яднаньня постсавецкіх краін. Для Беларусі Мытны саюз пакуль нічога ня даў, акрамя мыта на імпартныя аўтамабілі».
Праблема мыта на нафтапрадукты
Валер Карбалевіч: «Апошні раз прэзыдэнты сустракаліся ў сьнежні мінулага году. Тады на паседжаньні вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы ў Маскве абмяркоўвалі энэргетычныя пытаньні. Як потым высьветлілася, безвынікова. Потым у студзені адбылося нафтавае супрацьстаяньне, якое скончылася цяжкай паразай беларускага боку. Прэтэнзіі Менску на адрас саюзьніка нарастаюць. Калі слухаць выступы афіцыйных асобаў Беларусі, то яны ня маюць сумненьня, што з 1 ліпеня, калі пачынае дзейнічаць адзіная мытная прастора, нафтавае мыта павінна быць адменена. Расейскі бок лічыць, што гэта магчыма толькі пасьля стварэньня Адзінай эканамічнай прасторы з 2012 году.
Беларусь падала ў Эканамічны суд СНД на Расею за тое, што тая прадае Беларусі нафтапрадукты з мытам, бо гэта, як лічаць у Менску, парушае падпісаныя дамоўленасьці. Расейскі бок ніяк не тлумачыць, чаму ён абкладае мытам нафтапрадукты. Як можна пракамэнтаваць гэтыя супярэчнасьці?»
Тацьцяна Манёнак: «Калі пытаньне з мытам на нафту замацавана пагадненьнем, то пытаньне з мытам на нафтапрадукты засталося неўрэгуляваным. І цяпер гэта асноўная супярэчнасьць.
Калі ў 2007 годзе Беларусь і Расея падпісалі агульную дамову, якая тычылася нафты і нафтапрадуктаў, то цяпер — не. 27 студзеня, калі падпісалі пагадненьне аб нафце, падпісалі і пратакол, які пакуль не абнародаваўся. Паводле яго цягам лютага РФ павінна была вырашыць пытаньне з мытам на нафтапрадукты. Люты прайшоў, пытаньне ня вырашана, і беларускі бок пачаў выказваць публічныя прэтэнзіі.
Менск ставіў гэтае пытаньне на паседжаньні саюзнага саўміну ў Берасьці 16 сакавіка. Але безвынікова. Таму Беларусь і падала пазоў у Эканамічны суд СНД. Гэта балючае пытаньне для Беларусі. Бо нафтахімія ў Беларусі — вялікая галіна. Мыта на нафтапрадукты — каля 200 даляраў за тону.
Першы віцэ-прэм’ер РФ Шувалаў казаў, што гэтая праблема можа быць вырашана толькі з стварэньнем Адзінай эканамічнай прасторы, якое плянуецца на 2012 год. Гэта палітычнае пытаньне. Расея лічыць, што Беларусь атрымлівае 6,3 млн. т. нафты бяз мыта — і гэта ўжо падарунак. А ўсё астатняе няхай купляе з мытам. Магчыма, Расея зробіць выключэньне для той прадукцыі, якая не вырабляецца ў Беларусі, каб злагодзіць канфлікт».
Кірыл Коктыш: «Пазыцыя Расеі не зьмянялася з „нафтавай вайны“ 2007 году. Сапраўды, 6,3 млн. т нафты бяз мыта — гэта жэст добрай волі РФ на адрас Беларусі, а не абавязак. Магчыма, праблема будзе вырашана на сустрэчы прэзыдэнтаў. Але наўрад ці там магчыма сыстэмнае вырашэньне, якое б дазволіла Беларусі доўгатэрміновае плянаваньне сваёй эканамічнай дзейнасьці».
Рэакцыя Расеі на пляны паставак у Беларусь вэнэсуэльскай нафты
Карбалевіч: «Калі глядзець на камэнтары ў расейскіх мэдыях, то РФ даволі хваравіта ўспрыняла інфармацыю пра спробы дывэрсыфікацыі Беларусьсю энэрганосьбітаў, пляны завозу ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты. Камэнтары розныя. Ёсьць злыя, як выказваньне Сіманава — маўляў, вось які няверны саюзьнік. Іншыя кажуць: малайцы беларусы, абагналі Расею ў Вэнэсуэле. Але агульнае ў іх тое, што ўсе яны, у адрозьненьне ад беларускіх незалежных экспэртаў, успрымаюць праект здабычы і пастаўкі ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты сур’ёзна. Чаму такая рэакцыя?»
Эканамічна везьці вэнэсуэльскую нафту нерацыянальна, таньней купляць расейскую. Але гэта палітычная дэманстрацыя незалежнасьці Беларусі ад Расеі.
Манёнак: «Кампэтэнтныя расейскія экспэрты не разглядаюць усур’ёз гэты праект. Бо калі б Беларусь сапраўды хацела атрымаць нафту, альтэрнатыўную расейскай, то навошта цягнуць яе з Вэнэсуэлы? Выгадней купляць яе бліжэй на біржы. Беларусь мае дзьве пустыя транзытныя трубы ў бок Літвы і ў бок Латвіі. Як вядома, пастаўкі нафты па трубах значна таньнейшыя, чым па чыгунцы. Гэта сапраўды палітычны праект».
Якія пэрспэктывы стварэньня Мытнага саюзу?