Кандыдат у дэпутаты Віцебскага Мікалай Петрушэнка аблсавету даслаў у аблвыканкам тэлеграму, каб у рэгіёне праверылі якасьць радыёсувязі і каб не было «непаладак на лініі».
У тэлеграме, дасланай на імя старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца, актывіст піша: «У сувязі з пачаткам перадвыбарчай агітацыі прашу даць указаньне наконт праверкі якасьці радыёвяшчаньня, забесьпячэньня шпіталяў і прытулкаў радыёпрыймачамі, а таксама выключыць верагоднасьць „рамонту лініі“ падчас крытыкі ўладаў».