Павал Шарамет адказвае наведвальнікам сайту «Свабоды».
Polkovnik: Хотелось бы видеть на страницах сайта аналитические материалы о закономерносятх становления фашизма в Италии, Германии, Испании в тридцатых годах и ныне в Беларуси. Очень много совпадений не только по форме,но и по сути. Почему Ваши аналитики не заметили два года назад призыва к строительству корпоративного государства из уст Администрации Президента.
Некогда Илья Эренбург задолго до установления фашисткой диктатуры сумел написать Роман, а мы — Вы — не даем ходу публицистике.
С уважением Николай ПЕТРУШЕНКО
Шарамет: «Мы заўсёды рады, калі зьяўляюцца цікавыя і сьмелыя артыкулы. Мы даем магчымасьць выказацца публіцыстам з абсалютна рознымі поглядамі. Але мы болей журналісты, чым экспэрты і аналітыкі. Усё ж галоўным зьяўляецца інфармаваньне насельніцтва, а не навязваньне той ці іншай ідэалёгіі, таго ці іншага погляду. Таму калі зьяўляюцца цікавыя аналітычныя матэрыялы, мы з задавальненьнем іх публікуем».
Павал, Берасьцейшчына: Посьпехаў вам у працы! Ці плануецца зьмена дызайну сайта, пераход на каляровыя фотаздымкі і г. д.?
Виктория: Павел, а зачем вы на сайте все черно-белое сделали? В наше время это какой-то анахронизм.
Шарамет: «Адзін хоча сёе, другі — тое. Ёсьць розныя погляды на дызайн сайта: ёсьць ідэі зрабіць яго каляровым, ёсьць ідэі зрабіць яго чорна-белым, ёсьць ідэі больш прыцягваць чытача візуальна, ёсьць думка, што важней зьмест сайту, а не ягоная абалонка. Мы ўвесь час працуем над удасканаленьнем дызайну і над удасканаленьнем самога сайту. Я думаю, што празь некалькі месяцаў сайт будзе зьменены. На самой справе мы яшчэ абмежаваныя сродкамі. Многія людзі думаюць, што мы варочаем нейкімі вялізарнымі сумамі, што для нас вельмі лёгка нешта зрабіць. На самой справе сайт збольшага робяць валянтэры. І плацім ім мы зусім сьмешныя грошы паводле мерак іншых інтэрнэт-рэсурсаў. Напрыклад, у нас няма беларускай вэрсіі — не таму, што мы расейскамоўныя журналісты ці ня ведаем беларускай мовы. Галоўная прычына ў тым, што ў нас няма сродкаў, каб рабіць яшчэ і беларускамоўную вэрсію, паўнавартасную англамоўную вэрсію. Але мы, канечне, максымальна стараемся ўлічваць пажаданьні нашых беларускіх чытачоў».
Яўген Мурашка: Не вельмі зразумела, чаму сайт, створаны як-бы для Беларусі і для беларусаў, рускамоўны? Больш таго. Артыкулы, на беларускай мове,якія накіроўваюцца Вам, ніколі не друкуюца? Вы мне аднойчы адказалі, маўляў, няма перакладчыкаў. У такім разе мяняйце аудыторыю.
Шарамет: «Пытаньне мовы мне зразумелае. Беларусь — краіна двухмоўная. Асноўная частка насельніцтва гаворыць па-расейску. Хоць я ўпэўнены, што ўсе жыхары Беларусі, асабліва беларусы, разумеюць беларускую мову і здольныя на ёй размаўляць. Я заўсёды прашу сваіх суразмоўцаў, калі яны гавораць на беларускай мове, не пераходзіць на расейскую мову, а працягваць гаварыць па-беларуску. У нас няма ніякага дыскрымінацыйнага падыходу. Папросту праз абмежаванасьць рэсурсаў нам прасьцей рабіць сайт на расейскай мове. Але калі ў нас зьявіцца такая магчымасьць, мы зробім сайт і на беларускай мове.
Больш за тое (я адкрыю сакрэт), у нас быў падрыхтаваны пераход на беларускую мову з пункту гледжаньня кампутарных праграмаў. І мы толькі шукалі рэсурсы, каб усё гэта запусьціць. Патрэбны рэдактар, які б напаўняў стужку беларускай інфармацыяй. Патрэбны перакладчык, які перакладаў бы з расейскай мовы на беларускую. Мы проста не знайшлі сродкі на гэта. Нам ніхто не дапамог зь перакладам сайта на беларускую мову. Таму на пачатку году мы не змаглі зрабіць беларускамоўную вэрсію. Што тычыцца асобных тэкстаў, якія нам часам дасылаюць на беларускай мове, мы іх ня ставім, бо гэта выглядала б не зусім камфортна для чытачоў — уся стужка ідзе па-расейску, і тут зьяўляюцца тэксты па-беларуску. Ніякіх іншых прычынаў не існуе».
Юрась, Магілёў: Хацелася б пачуць вашае меркаванне наконт перспектыў сённяшняй беларускай улады: як доўга яна будзе кіраваць Беларуссю і хто прыйдзе ім на змену?
Шарамет: «Цяжка нешта прагназаваць. Можна толькі адназначна гаварыць пра тое, што наступае вельмі сур’ёзная псыхалягічная стомленасьць насельніцтва ад кіраваньня прэзыдэнта Лукашэнкі. І любое сур’ёзнае ўзрушэньне, як эканамічны крызіс, можа моцна ўскладніць стан цяперашняй улады і прывесьці да зьменаў. Я думаю, што прэзыдэнцкія выбары будуць даволі напружанымі».
jula: paval, jak by sklausia vash les, kali b vy ne zjehali z Belarusi?
Шарамет: «Не люблю ўмоўнага ладу: што было б, калі б.... Я стараўся б займацца ўсім тым, чым я працягваю займацца. Ёсьць розныя погляды на тое, што магло б здарыцца. Можа, была б такая самая трагічная гісторыя, як і са Зьмітром Завадзкім. Можа, былі б больш сур’ёзныя турэмныя перасьледы ў параўнаньні з тым, што было (хоць я тры разы быў у беларускай турме). А можа, было б усё нармальна. Цяжка прагназаваць. Але той факт, што, зьехаўшы з краіны больш за 10 год таму, я ўсё адно захоўваю цесныя сувязі зь Беларусьсю, кажа пра тое, што ня так проста мне перагарнуць старонку і адрэзаць вялікі кавалак свайго жыцьця».
Ананім: Вы сняли фильм о Егоре Гайдаре. Его критиковали все мало-мальски грамотные экономисты, а проклинают почти все граждане России. Почему вы не рассказали о его роли в полном развале российской экономике и обнищании большей части российского народа? Нет ли у вас планов снять такой же панегерик о Лукашенко?
Шарамет: «Даволі дзіўнае пытаньне. Цяжка спрачацца з чалавекам, у якога ёсьць пэўныя ўяўленьні пра ролю той ці іншай асобы ў гісторыі. Я распавёў так, як лічыў патрэбным. Калі ў таго чалавека будзе магчымасьць распавесьці інакш, калі ласка, хай ён робіць свой фільм. А нешта на пустым месцы даказваць і размазваць кашу па талерцы я не лічу патрэбным. Пра Лукашэнку я зьняў некалькі фільмаў. І ніхто ня можа кінуць у мяне камень, ніхто ня можа папракнуць мяне, акрамя самога Лукашэнкі, у тым, што фільм зроблены неаб’ектыўна альбо што я дзесьці перадзёрнуў факты. Ацэнкі могуць быць розныя. Але галоўнае, каб факты былі праўдзівымі. Таму адказваць, асабліва ананімным людзям, на нейкія зьедлівыя, як ім падаецца, хітрамудрыя заўвагі я не лічу патрэбным».
Андрэй, Менск: Чаму «Партызан» не цэнзуруе руска-фашыстоускiя выказваннi наведвальнiкау?
Шарамет: Нашая пазыцыя такая: паколькі мы, журналісты, заўсёды цярпелі ад цэнзуры, беларускія незалежныя СМІ заўсёды знаходзяцца пад неверагодным ціскам улады, мы стараемся максымальна абмежаваць умяшаньне ў тое, што пішуць нашыя чытачы. Мы, натуральна, адсочваем усё, што пішуць. Стараемся прыбіраць абразьлівыя, хамскія, хуліганскія, экстрэмісцкія заявы. Але ідэя цалкам цэнзураваць форум намі адкідаецца , бо заўсёды знойдзецца нехта, хто абвінаваціць вас у цэнзураваньні тых, хто мае іншыя погляды. Мы жыцьцё паклалі на тое, каб змагацца за адкрытую праўдзівую інфармацыю, жыцьцё паклалі на тое, каб змагацца з цэнзурай. І таму самі на сваім рэсурсе максымальна стараемся абмежаваць умяшаньне«.
Siarhei, New York .USA: kak vi schitaete: budet li Lukashenko uchastvovat na sleduuschih prezidenskih viborah i esli da, to budet li ona poslednei ili zhe on budet i dalshe balotirovatsya v prezidenti.
Шарамет: «У мяне няма ні сэкунды сумневу, што Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Я абсалютна перакананы ў тым, што самастойна гэты чалавек уладу не аддасьць ніколі».
Павал Шарамет
Павал Шарамет
Журналіст, адзін з арганізатараў сайту «Беларускі партызан», аўтар (сумесна са Сьвятланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакумэнтальных фільмаў «Чачэнскі дзёньнік», «Дзікае паляваньне», «1991 — апошні год імпэрыі», «Апошняя вышыня генэрала Лебедзя», «Карэйская пастка», «Споведзь ката», «СНІД. Сьмерць з адкрытай датай».
Нарадзіўся 28 лістапада 1971 году ў Менску. Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносінаў Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дыплёмная праца — афшорны бізнэс. Свабодна валодае ангельскай мовай.
У 1994-1995 гадох быў аўтарам і вядоўцам штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспэкт» на Беларускім тэлебачаньні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлежурналіст Беларусі.
У жніўні 1995 — жніўні 1996 — галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты».
Працаваў на тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намесьнік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйных праграмаў ОРТ. Зь ліпеня 1999 па сакавік 2000 быў вядоўцам аналітычнай праграмы «Время» на ОРТ. Быў аддзелу спэцыяльных праектаў Дырэкцыі дакумэнтальнага кіно расейскага Першага каналу.
У 1998 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэту абароны журналістаў за ўнёсак у разьвіцьцё свабоды слова.
Намінат прэміі ТЭФІ Акадэміі расейскага тэлебачаньня як «найлепшы рэпартэр» 1999 году, фіналіст ТЭФІ-2001 у намінацыі «Журналісцкае расьсьледаваньне» за фільм «Дзікае паляваньне».
У 2002 годзе атрымаў прэмію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ «За журналістыку і дэмакратыю».
У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на два гады ўмоўна за рэпартаж зь беларуска-літоўскай мяжы.
Жанаты, двое дзяцей.
Нарадзіўся 28 лістапада 1971 году ў Менску. Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносінаў Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дыплёмная праца — афшорны бізнэс. Свабодна валодае ангельскай мовай.
У 1994-1995 гадох быў аўтарам і вядоўцам штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспэкт» на Беларускім тэлебачаньні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлежурналіст Беларусі.
У жніўні 1995 — жніўні 1996 — галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты».
Працаваў на тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намесьнік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйных праграмаў ОРТ. Зь ліпеня 1999 па сакавік 2000 быў вядоўцам аналітычнай праграмы «Время» на ОРТ. Быў аддзелу спэцыяльных праектаў Дырэкцыі дакумэнтальнага кіно расейскага Першага каналу.
У 1998 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэту абароны журналістаў за ўнёсак у разьвіцьцё свабоды слова.
Намінат прэміі ТЭФІ Акадэміі расейскага тэлебачаньня як «найлепшы рэпартэр» 1999 году, фіналіст ТЭФІ-2001 у намінацыі «Журналісцкае расьсьледаваньне» за фільм «Дзікае паляваньне».
У 2002 годзе атрымаў прэмію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ «За журналістыку і дэмакратыю».
У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на два гады ўмоўна за рэпартаж зь беларуска-літоўскай мяжы.
Жанаты, двое дзяцей.