Ад удзелу ў выбарчай кампаніі адмовіліся двое партыйцаў— Уладзімер Кунцэвіч з Наваполацку і Ніна Кавалёва зь Віцебску.
Спадар Кунцэвіч, зарэгістраваны раней сябрам участковай выбарчай камісіі ў Наваполацку, адмовіўся балятавацца ў гарсавет. На ягоную думку, сёлетнія мясцовыя выбары не даюць шанцаў на перамогу дэмакратычным актывістам, і браць у іх удзел бессэнсоўна.
Спадарыня Кавалёва, якая мела намер балятавацца ў Віцебскі абласны савет у Гарадоцкім раёне па Пальмінскай выбачай акрузе № 10, таксама вырашыла спыніць удзел у выбарчай кампаніі з той самай прычыны.
Але на Віцебшчыне засталося некалькі партыйных прадстаўнікоў, якія вырашылі змагацца за дэпутацкі мандат да апошняга. Сярод іх — 20-гадовы Аляксандар Камінскі з Воршы. У сьпісе кандыдатаў у дэпутаты Аршанскага гарсавету, на расейскай мове надрукаваным у “Аршанскай газэце”, яго назвалі “другом партии БНФ”. Такім чынам ці то ў камісіі, ці то ў рэдакцыі пераклалі зь беларускай зьвесткі пра партыйную прыналежнасьць.