На Кальварыйскіх могілках у Менску інсцэнізавалі крыжовы шлях Хрыста на Галгофу. Малітва Крыжовага шляху — адзін з складнікаў падрыхтоўкі да сьвята Ўваскрашэньня Хрыстовага.
Ад сёньняшняга дня ўва ўсіх каталіцкіх храмах распачынаюцца трохдзённыя рэкалекцыі — духоўныя практыкаваньні для вернікаў пад кіраўніцтвам сьвятароў.
У нядзелю адбудзецца асьвячэньне вербаў і працэсія вакол катэдральнага касьцёлу ў Менску.
Традыцыйна ў апошні тыдзень Вялікага посту побач з касьцёлам Узвышэньня сьвятога крыжа, што на Кальварыйскіх могілках, вернікі разважаюць над пакутамі Хрыста — сёньня тут можна было пабачыць інсцэнізацыю «Мукі Пана» і далучыцца да Крыжовага шляху.

Набажэнства Крыжовага шляху і сьвятую імшу ўзначаліў мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.