Актывіста «Маладой Беларусі» Андрэя Кузьміцкага супрацоўнікі міліцыі затрымалі дома. Хлопцу патлумачылі, што гэта тычыцца падзеяў 16 сакавіка, калі на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.
Ён цяпер знаходзіцца ў міліцэйскай машыне. Ягоным сваякам пакуль не даюць ніякай інфармацыі пра тое, дзе хлопец правядзе ноч.