Зьмены ў дакумэнты грамадзянаў Беларусі, якія перасякаюць мяжу краіны з ЭЗ, абумоўленыя уступленьнем у сілу новых патрабаваньняў да пашпартоў у адпаведнасьці з артыкулам 12 візавага кодэксу ЭЗ.
Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад", памежнікі пры выезьдзе з тэрыторыі Беларусі будуць сачыць за тым, каб тэрмін дзеяньня пашпарту грамадзяніна сканчаўся не раней як за 3 месяцы пасьля меркаванай даты выезду з тэрыторыі дзяржаў-чальцоў ЭЗ, або, у выпадку шматразовых паездак, пасьля апошняй меркаванай даты выезду з тэрыторыі дзяржаваў-чальцаў Зьвязу.
Акрамя таго, у пашпарце павінны быць як мінімум 2 чыстыя старонкі. І выдадзены гэты дакумэнт павінен быць не раней за 2000 год. Усе, хто атрымаў пашпарт дзесяць і больш гадоў таму, а таксама тыя, у каго скончыліся старонкі, нават пры наяўнасьці дзеючых віз, павінны будуць памяняць яго, калі захочуць выехаць у краіны ЭЗ.