Актывістаў руху “Маладая Беларусь” Цімафея Дранчука і Антона Рузава павезьлі ў суд Першамайскага раёну Менску.
Паплечнікі хлопцаў ня выключаюць, што Дранчука і Русіна абвінавацяць у дробным хуліганстве, каб перашкодзіць ім удзельнічаць у вулічнай акцыі апазыцыі.
Міліцыянты затрымалі прэс-сакратара моладзевага аб’яднаньня “Маладая Беларусь” Цімафея Дранчука і актывіста Антона Русіна, калі яны фатаграфавалі актывістаў, якія вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі ў Менску. Іх абвінавачваюць у тым, што яны нібыта лаяліся матам.