Тацяна Шапуцька паведаміла “Свабодзе”, што дэкан юрыдычнага факультэту БДУ Сяргей Балашэнка адмовіўся падпісаць заявы студэнтаў з просьбай адсутнічаць на занятках 25 сакавіка, пакуль яны будуць на судзе па справе сваёй аднакурсьніцы.
Ён патлумачыў, што менавіта на гэты дзень прызначана рэктарская праверка наведвальнасьці студэнтаў.
Тацяна Шапуцька, якую адлічылі з вучобы за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці праграмы “Усходняе партнэрства”, зьвярнулася ў суд, каб загад рэктара прызналі незаконным і далі ёй магчымасьць працягваць навучаньне.