Улады Менску адступілі ад ранейшай ідэалёгіі

Паводле Менгарвыканкаму, 8000 грамадзян адкрыта выказаліся супраць зносу прыватнага сэктару.
Выканаўца абавязкаў мэра Менску Мікалай Ладуцька расказаў, што ідэалёгія забудовы гораду зьмянілася. Ён расказаў што калі было прынята рашэньне максымальна скараціць прыватны сэктар у сталіцы, прыйшло 8 тысяч зваротаў ад менчукоў, якія выступілі супраць.

Менгарвыканкам вырашыў, што ад ранейшай ідэалёгіі можна адступіць і даць магчымасьць разьвіваць індывідуальныя жылыя дамы.

У Менску сёньня 15 тыс. індывідуальных дамоў, якія займаюць 25% тэрыторыі гораду.