У Магілёве чакаюць дэпартацыі дзьве нямецкія валянтэркі

У Магілёве пагражаюць дэпартацыяй дзьвюм нямецкім валянтэркам. Сюзана Паўль і Зольвай Шорыес цяпер знаходзяцца ў Ленінскім аддзеле міліцыі Магілёва. Паводле спадарыні Паўль, іх вінавацяць у тым, што яны без дазволу выступалі ў навучальных установах гораду.

Сюзана
Зольвай
Як кажа валянтэрка, учора двое мужчынаў у цывільным прыйшлі да іх на кватэру й пачалі задаваць пытаньні. Усё гэта здымалася на камэру. Дазволу на гэта ў іх ніхто не пытаўся.

Немкі шакаваныя сытуацыяй, у якую яны патрапілі, бо нічога, паводле іх, не рабілі ў Магілёве насуперак закону.

У Магілёў валянтэркі прыехалі 5 месяцаў таму ад няўрадавай нямецкай арганізацыі “Нямецка-рускі абмен” (DRA). Яны працуюць у дабрачынным фондзе “Блакітныя берагі”. Фонд апякуецца дзецьмі-інвалідамі. З імі й займаюцца маладыя немкі.