Прэзыдэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва вітаў заяву прэзыдэнта Беларусі пра намер адкрыць беларускую амбасаду ў сталіцы краіны Бразіліа. Бразілія па прынцыпе ўзаемнасьці таксама адкрые сваю амбасаду ў Менску.
Пра гэта дамовіліся кіраўнікі дзяржаваў у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў удзел Беларусі ў III форуме «Альянс цывілізацый», якая пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў траўні і ўпершыню арганізуецца па-за межамі Эўрапейска-Міжземнаморскага рэгіёну.
Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў удзел Беларусі ў III форуме «Альянс цывілізацый», якая пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў траўні і ўпершыню арганізуецца па-за межамі Эўрапейска-Міжземнаморскага рэгіёну.