Удзельнікі беларуска-польскай камісіі ў справе ўрэгуляваньня канфлікту вакол Саюза палякаў у Беларусі заявілі, што будуць працягваць дыялёг.
Такая заява стала вынікамі першага пасяджэньня камісіі, якое адбылося ў Менску 19 сакавіка. Пра гэта паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар Апарату ўпаўнаважанага па справах веравызнаньняў і нацыянальнасьцяў Міхаіл Рыбакоў.
Тэрміны чарговага пасяджэньня будуць узгодненыя зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краінаў, сказаў Рыбакоў.
“Камісія толькі ўзгадняе пазыцыі бакоў. Рашэньне будзе прымацца не камісіяй. Рашэньне будзе палітычнае”, - заявіў “Свабодзе” адзін з актывістаў незарэгістраванага Саюзу палякаў Андрэй Пачобут.
Пачобут таксама паведаміў, што ня мае зьвестак пра тое, як ідуць перамовы беларуска-польскай камісіі.
Польскую дэлегацыю на перамовах ачольвае першы намесьнік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер, беларускую – упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка. Прадстаўнікі грамадзкасьці не запрошаныя на пасяджэньне камісіі.
Бакі спрабуюць урэгуляваць канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі.
Паседжаньне прайшло ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.
Рашэньне стварыць камісію прынялі ў Кіеве 25 лютага міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Варшава дамагаецца легалізацыі дзейнасьці арганізацыі, якой кіруе Анжаліка Борыс.
10 сакавіка Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі з крытыкай ціску ўладаў на Саюз палякаў. Эўрапарлямэнт сярод іншага заклікаў беларускія ўлады зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасьць.
Прадстаўнікі абодвух саюзаў палякаў выказваюць спадзяваньне на беларуска-польскую камісію.
У пачатку 2010 году канфлікт паміж прадстаўнікамі СПБ абвастрыўся ў сувязі з сытуацыяй вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён Менскай вобласьці), на які прэтэндавалі як афіцыйная арганізацыя, так і неафіцыйная.
17 лютага суд Валожынскага раёна прыняў рашэньне на карысьць зарэгістраванай структуры СПБ.
15 і 17 лютага міліцыя за правядзеньне несанкцыянаваных акцый пратэсту затрымала некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага СПБ, а кіраўнікі арганізацыі былі асуджаныя.
Гэтыя дзеяньні выклікалі незадавальненьне афіцыйнай Варшавы і эўраструктур.