Сойм Партыі БНФ, які адбыўся ў Менску 20 сакавіка, заклікаў кандыдатаў ад партыі працягнуць свой удзел у кампаніі, каб данесьці пазыцыю Партыі БНФ па найбольш важных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаньнях
Як растлумачыў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, партыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат ня вераць у дэмакратычнасьць выбараў, але маюць намер выкарыстаць выбарчую кампанію для прапаганды дэмакратычных каштоўнасьцяў.
«Улады захавалі поўны кантроль над выбарчымі камісіямі, парушылі прынцып роўнасьці і транспарэнтнасьці выбарчага працэсу. Гэта стварае ўмовы для фальсыфікацыі выбараў на этапе галасаваньня і падліку галасоў», — сказаў ён.
Лабковіч нагадаў, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўключаны толькі 10% ад вылучаных прадстаўнікоў партыі.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў, што ўжо пяць прэтэндэнтаў ад партыі адмовіліся ад удзелу ў выбарах у якасьці кандыдатаў. Зараз, паводле яго слоў, удзельнічаць у выбарах працягваюць 75 членаў партыі.
У заяве сойму Партыі БНФ адзначаецца, што «выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі адбываюцца ў атмасфэры страху і запалохваньня, і ў сувязі з тым, што колькасьць уключаных у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў прадстаўнікоў Партыі БНФ не дазваляе пракантраляваць падлік галасоў ні па адной выбарчай акрузе, ужо зьяўляюцца недэмакратычнымі і несвабоднымі”.
“Сапраўдныя выбары ў чарговы раз не адбудуцца,» — падкрэсьліваецца ў дакумэнце.