Трэці дзень у Вярхоўным судзе працягвалася судовае паседжаньне, на якім разглядаецца скарга грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.
Цягам двух папярэдніх дзён у судзе былі заслуханыя прадстаўнікі абодвух бакоў — і БАЖу, і Міністэрства юстыцыі, дапытаны сьведка, разгледжаныя пісьмовыя доказы, дакумэнты, прайшлі спрэчкі бакоў.
У пятніцу на ранішнім паседжаньні выступіла пракурор Алена Скорабагатая, якая заявіла, што лічыць папярэджаньне абсалютна абгрунтаваным па ўсіх пунктах. Пракурор, у прыватнасьці, адзначыла, што «сябрам ГА „БАЖ“ выдаецца пасьведчаньне, у якім не ўказана, што асоба зьяўляецца сябрам БАЖ». З «матэрыялаў БАЖ» вынікае, што Цэнтар прававой абароны СМІ зьяўляецца структурным падразьдзяленьнем журналісцкай арганізацыі, што супярэчыць статуту арганізацыі. Таму вынесенае пісьмовае папярэджаньне абгрунтаванае, а скарга БАЖ падлягае адхіленьню».
Намесьнік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец:
«Сёньняшняе паседжаньне было вельмі кароткім, і выступ пракурора быў кароткім. Па вялікім рахунку, яна толькі сказала, што падтрымлівае пазыцыю Міністэрства юстыцыі. Але, зноў-такі, я не пачуў ніякіх канкрэтных нормаў, якія парушыў БАЖ, напрыклад, калі выдаваў свае пасьведчаньні, у чым канкрэтна дзейнасьць Цэнтру прававой абароны парушае статут БАЖ — нічога гэтага я так і не даведаўся. Пасьля гэтага былі рэплікі бакоў, у якіх мы давялі свае ацэнкі таго, што гучала падчас судовых спрэчак».
Гарадзенскі журналіст Аляксандар Дзянісаў, які быў выкліканы ў суд у якасьці сьведкі, выказаў такое меркаваньне наконт працэсу:
«Я не магу сказаць, што судзьдзя так прадузята да ўсяго ставіўся, але былі такія пытаньні — напрыклад, Бастунца да прадстаўніка Міністэрства юстыцыі — якія мелі дачыненьне да справы, на мой погляд, але судзьдзя не падтрымліваў гэтыя пытаньні і здымаў іх».
Рэдактар тыднёвіка «Новы час» Аляксей Кароль, які ўважліва сачыў за ўсімі трыма днямі судовых слуханьняў, кажа:
«Я ў адным кантэксьце адносін да СМІ разглядаю і суд па апэляцыі БАЖ — у кантэксьце сэзоннага паляваньня. Так супала, што ў той жа дзень былі і ператрусы ў шэрагу журналістаў. А мэта адна: абмежаваць данельга магчымасьці свабоднай інфармацыі, свабоднага слова ў Беларусі ў сувязі з чарговым цыклем прэзыдэнцкіх выбараў».
Што да прагнозаў наконт таго, чым скончыцца працэс, намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец кажа:
«Прагназаваць, якім будзе гэтае рашэньне, я ні сёньня не бяруся, дый наагул не бяру на сябе такое права».
Судзьдзя Анатоль Церах паведаміў, што рашэньне па справе будзе вынесена ў панядзелак, 22 сакавіка, у 14.30.