Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Віталь Козыраў адхіліў прэтэнзіі гарадзкой арганізацыі АГП да раённай адміністрацыі з прычыны неўключэньня 20 партыйных вылучэнцаў у склад участковых выбарчых камісіяў.
Старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын , які падпісваў пазоў у суд, называе гэта “сыстэматычнай дыскрымінацыяй прадстаўнікоў партыі з палітычных матываў”.
Адміністрацыя Савецкага раёну таксама не ўключыла ва ўчастковыя камісіі 40 вылучэнцаў АГП. Два дні таму судзьдзя гэтага раёну Юры Жораў на пярэчаньне АГП прызнаў дзеяньні адмінстрацыі правамоцнымі, а прэтэнзіі гарадзкой арганізацыі – неабгрунтаванымі.