Віцебшчына: Палітычныя партыі вылучылі 2% патэнцыйных кандыдатаў

У саветы розных узроўняў вырашылі балятавацца каля 70-ці прадстаўнікоў Беларускай парыі левых «Справядлівы сьвет», АГП, Партыі БНФ, КПБ, БСДП (Грамада).

Апрача іх, у выбарах маюць намер узяць некалькі дзесяткаў актывістаў ствараных, але пакуль не зарэгістраваных партый БХД і БСДП (Народная Грамада).

Усяго дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты падалі 3 820 чалавек. Зь іх амаль палову (45,4%) складаюць жанчыны, 6,5% – моладзь да 30 гадоў. Сярод вылучэнцаў ёсьць чацьвёра грамадзянаў Расеі.

На мясцовых выбарах у Віцебскай вобласьці павінны абраць 3 530 дэпутатаў. Дакумэнты на рэгістрацыю падалі 3 820 чалавекі.