Вэнэсуэла даўно практыкуе маніпуляваньне цэнамі на сваю нафту. Яшчэ ў 2005 годзе быў створаны альянс Petrocaribe на чале з Вэнэсуэлай, у які зараз уваходзяць 17 краін Карыбскага басэйну і Лацінскай Амэрыкі.
Усім гэтым краіна Вэнэсуэла абавязалася пастаўляць нафту на ільготных умовах: на 40% рынкавай цаны даецца адтэрміноўка на 25 гадоў пад 1% у год. Акрамя таго, для членаў альянсу дапускаецца аплата за нафту па бартэру, напрыклад, за нафту Куба дае Вэнэсуэле сваіх дактароў.
Так што палітычныя ільготы на пастаўкі нафты ня ёсьць нешта экстраардынарнае ў палітыцы Каракаса. Ня выключана, што і Беларусі будзе прапанаваная формула ільготаў, якія практыкуюцца ў Petrocaribe.