Пяцёра супрацоўнікаў у штацкім прад’явілі ордэр на вобшук кватэры па гомельскай «справы паляўнічых».
Ірына распавяла карэспандэнту «Свабоды», што яны пазванілі па дамафоне, патэлефанавалі і прыгразілі, што ўзламаюць дзьверы, калі іх не адчыняць гаспадары.
Супрацоўнікі міліцыі ўжо канфіскавалі кампутар і флэшку. Ператрус працягваецца.
На пачатку сакавіка журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, палітыка Андрэя Саньнікава, сьледчы міліцыі Партызанскага раёну дапытаў у крымінальнай справе, распачатай КДБ паводле паклёпу на былога старшыню гомельскага УКДБ, які цяпер займае аналягічную пасаду ў Гарадзенскай вобласьці — Івана Каржа. Сьледчых цікавіла, ці маюць яны дачыненьне да так званай «справы паляўнічых» і ці зьяўляюцца каардынатарамі «Хартыі-97». На ўсе пытаньні Саньнікаў і Халіп адказвалі адмоўна.