На дзьве базавыя велічыні аштрафаваў сёньня суд гарадзенца Аляксандра Дзянісава за тое, што той браў інтэрвію ў школе, каб стварыць фільм пра выкладаньне прадмету “Гродназнаўства”. Суд расцаніў гэта як “самаўпраўства”, палічыўшы, што ён ня быў журналістам канкрэтнага СМІ, а толькі меў пасьведчаньне БАЖ, і таму ня мог займацца журналісцкай працай.
Пра Аляксандра Дзянісава беларускае тэлебачаньне паказала днямі сюжэт: маўляў, ён здымаў у школе сюжэт для тэлеканала “Белсат”. Як вядома, гэтаму тэлеканалу ўлады не даюць акрэдытацыі. Аднак у судзе назва “Белсат” не гучала. Гаворка была пра тое, ці меў увогуле Аляксандар Дзянісаў права браць інтэрвію? Адвакат Уладзімір Кісялевіч:
“Выступаючы сёньня ў Ленінскім судзе ў справе А.Дзянісава паводле артыкула 23.38 Адміністрацыйнага кодэксу — “самаўпраўства”, я выклаў свае меркаваньні пра тое, што самаўпраўства ў яго дзеяньнях не было і не магло быць. Я спасылаўся на тое, што кожны грамадзянін РБ паводле Канстытуцыі мае права мець доступ да інфармацыі і распаўсюджваць яе. Ніякага парадку пры гэтым ён не парушыў, дзейнічаў не самавольна, а з дазволу дырэктара школы № 28 Горадні Ахметава”.
Даўшы дазвол, дырэктар потым выклікаў у школу міліцыянтаў.
Судзьдзя Ксенія Стасюкевіч пацікавілася ў інтэрнэце паняцьцем “журналіст”. Яна сказала, што журналістам можна быць, толькі маючы дачыненьне да СМІ, кажа адвакат Кісялевіч. Сам ён з гэтым ня згодны.
І ўражаньні ад суду самога Аляксандра Дзянісава:
“Пытаньне паўстала: як я прыходзіў у школу — як грамадзянін ці як журналіст? Я сказаў, што як грамадзянін — бо паказаў дырэктару пашпарт, і як журналіст — у мяне было пасьведчаньне БАЖ. Я маю дачыненьне да распаўсюду інфармацыі і называю сябе журналістам. Я і раней задаваў пытаньне міліцыянтам: каб у мяне не было пасьведчаньня БАЖ, у мяне б не было тады праблемаў? Яны паціскалі плячыма. Я лічу, што цяпер мне гэтае пасьведчаньне ня будзе патрэбна, бо яно стала як чырвоная ануча для быка”.