"Плошча Леніна" можа зноў стаць “Плошчай Незалежнасьці”

Тапанімічная камісія Менска прапанавала вярнуць станцыі мэтро ранейшую назву. У 1992-2003 гг. станцыя называлася "Плошча Незалежнасьці". Пасьля ёй вярнулі першапачатковую назву - "Плошча Леніна".

Пасьля двухтыднёвага публічнага абмеркаваньня прапановы тапанімічнай камісіі, пытаньне разгледзяць дэпутаты Менскага гарадзкога савету.

Пра гэта БелаПАН паведаміла сакратар камісіі Людміла Альховікава.