Гомельская гарадзкая арганізацыя АГП аспрэчвае ў судзе рашэньні не ўключаць 40 актывістаў партыі у склад участковых камісіяў Савецкага раёну Гомеля.
У суд Савецкага раёну Гомеля зьвярнуўся кіраўнік гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын.
Ён лічыць такое стаўленьне адміністрацыі Савецкага раёну да прадстаўнікоў АГП “дыскрымінацыяй з палітычных матываў”.
Пазоў да раённай адміністрацыі 15 сакавіка павінен разгледзець судзьдзя Савецкага раёну Юры Жораў.