Сусьветны банк разьлічвае найбліжэйшым часам правесьці перамовы зь беларускім урадам адносна хуткасьці структурных рэформаў, у тым ліку прыватызацыі.
Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу прадстаўнік Сусьветнага банку ў Беларусі Іван Велеў. Ён нагадаў, што ўрад абвясьціў пра пачатак структурных рэформаў яшчэ ў 2007 годзе, і таму «цяпер трэба рухацца хутчэй».
«Мы чакаем дыялёгу з урадам на самым высокім узроўні, каб зразумець яго рэальныя намеры адносна хуткасьці рэформаў і на гэтай аснове вызначыць памер рэсурснай падтрымкі з боку Сусьветнага банку, — сказаў Іван Велеў. — На нашу думку, гэтыя працэсы трэба паскорыць, зыходзячы з амбітных мэтаў, якія ставіць перад сабою ўрад».
Цяпер Сусьветны банк разам з урадам завяршае распрацоўку новага закону аб прыватызацыі. Закон можа быць прыняты да пачатку другога паўгодзьдзя, калі чакаецца пачатак практычнай рэалізацыі пілётных прыватызацыйных працэсаў з удзелам агенцтва па прыватызацыі і зьнешніх кансультантаў ураду.
Паводле спадара Велева, «неабходна разумець, што маштабныя структурныя рэформы немагчыма рэалізаваць, проста прадаўшы шэраг прадпрыемстваў і не зьмяніўшы пры гэтым стасункі паміж дзяржавай і рынкам». Ён адзначыў, што «ў якасьці доўгатэрміновай задачы мы бачым паступовы пераход да пераважнай долі прыватнага сэктару ў эканоміцы Беларусі».
Сусьветны банк рэкамэндуе ўраду Беларусі правесьці адкрыты конкурс, каб выбраць фінансавых кансультантаў для прыватызацыі. Гэта, на думку банкіраў, дасьць магчымасьць пазьбегнуць «магчымых дэфармацый прыватызацыйнага працэсу». Ва ўрадзе ўжо пачалася праца па падрыхтоўцы да выбару кансультантаў.
Прадстаўнік Сусьветнага банку ў Беларусі Іван Велеў лічыць, што агенцтва па прыватызацыі, якое ствараецца ўладамі па ініцыятыве МВФ і Сусьветнага банку, зможа пачаць практычную працу ў другім паўгодзьдзі 2010 году. «У другой палове году чакаецца пачатак практычнага працэсу прыватызацыі ў новых нарматыўных і інстытуцыйных умовах», — сказаў Іван Велеў. Цяпер абіраюцца дзяржпрадпрыемствы для рэалізацыі пілётных праектаў па іх прыватызацыі ў новых умовах. Гаворка ідзе пра 5 дзяржпрадпрыемстваў, якія будуць абраныя з улікам якасьці актываў.

Маштабныя структурныя рэформы немагчыма рэалізаваць, проста прадаўшы шэраг прадпрыемстваў і не зьмяніўшы пры гэтым стасункі паміж дзяржавай і рынкам.