Паэтка, эсэістка, перакладчыца. Нарадзілася 28 сакавіка 1982 году ў Менску. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2004), літаратурна-філязофскае аддзяленьне Беларускага калегіюму. Стыпэндыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў). У 2008 выйшла яе першая кніга «Цмокі лятуць на нераст». Перакладае з украінскай, польскай, чэскай, ангельскай моваў. У яе перакладзе з чэскай выйшлі ў 2008 годзе выйшлі дзьве кнігі — раман Антаніна Баяі «Зваўчэнне. Раманета пра ваўкоў, людзей і знакі» і раман Яраслава Рудзіша «Неба пад Бэрлінам».
Што для вас свабода?
Права выбару.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Адпаведна, адсутнасьць выбару.
Што для вас шчасьце?
Самадастатковасьць.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Сьмерці блізкіх людзей.
Які талент вы хацелі б мець?
Сьпяваць.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Б.Б. Грабеншчыковым.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Падарункі.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Нічога.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Гаварыць за адзін раз ня больш за дзьве важныя рэчы.
Які ваш улюбёны дэвіз?
«Рабі, што мусіш, і будзь, што будзе».
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
Арыстакратыі.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
БНР.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
Сваю.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Памяняла б тып рэспублікі з прэзыдэнцкага на парляманцкі.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Быць у ім.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Добрасуседзкія.
Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?
Устрымаюся ад адказу.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Устрымаюся ад адказу.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Устрымаюся ад адказу.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Устрымаюся ад адказу.