Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны стварыла кіруючую кааліцыю, прызначыла прэм’ер-міністра і новы склад ураду. Сярод прызначаных шмат вядомых асоб.
Прэм’ер-міністрам ураду Ўкраіны паводле прапановы прэзыдэнта Віктара Януковіча быў абраны былы віцэ-прэм’ер і выканаўца абавязкаў прэм’ера расеец паводле нараджэньня Мікалай Азараў, які кепска валодае ўкраінскай мовай.
У складзе ягонага ўраду – сем віцэ-прэм’ераў, у тым ліку былы кандыдат на выбарах прэзыдэнта Сяргей Цігіпка.
У складзе Кабміну шмат былых урадоўцаў часоў прэм’ерства Януковіча і прэзыдэнцтва Кучмы.
Сярод іх міністар паліва і энергетыкі Юры Бойка, міністар юстыцыі Аляксандр Лаўрыновіч, міністар эканомікі Васіль Цушко, міністар Кабінэту міністраў Анатоль Таўставухаў, міністр па пытаньнях надзвычайных сытуацый Нестар Шуфрыч, міністар адукацыі Дзьмітрый Табачнік.
Ніводнай жанчыны ў новым урадзе няма.
Новая кааліцыя ў Вярхоўнай Радзе носіць назву "Стабільнасьць і рэформы". Яна ўключае ў сябе 235 дэпутатаў з 450. Неўзабаве пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта Януковіча быў зафіксаваны распад ранейшай “аранжавай” кааліцыі. Юлія Цімашэнка страціла пасаду кіраўніка ўраду. Адным з ініцыятараў гэтай зьмены быў сьпікер парлямэнту Ўладзімер Літвін, кіраўнік фракцыі свайго імя.
На мінулым тыдні прэзыдэнт Януковіч казаў, што мае некалькі кандыдатураў на пасаду кіраўніка ўраду: Сяргея Цігіпку і Арсенія Яцэнюка, якія на прэзыдэнцкіх выбарах занялі 3-е і 4-е месца адпаведна, а таксама аднаго з лідэраў Партыі рэгіёнаў, былога віцэ-прэм’ера Мікалая Азарава. У рэшце выбар спыніўся менавіта на Азараве. Выступаючы сёньня ў парлямэнце, Азараў заявіў, што сытуацыя ў краіне "крытычная".
"Сытуацыя ў краіне дайшла да крытычнай мяжы і патрэбныя зьмены. Наша задача - вярнуць народу адказную, эфэктыўную і справядлівую ўладу. Мы шчыра кажам, у якой сытуацыі апынулася краіна, і дакладна кажам, што хочам зрабіць".
Сяргей Цігіпка пагадзіўся ўвайсьці ў склад новага ўраду, ён заняў пасаду віцэ-прэм’ера, адказнага за эканамічную палітыку.
За склад новага ўраду прагаласавала 240 дэпутатаў, на 5 болей, чым увайшло ў кааліцыю.
Юлія Цімашэнка зараз мае намер стаць лідэрам аб’яднанай апазыцыі. Яна абвінавачвае Віктара Януковіча ў фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і ў подкупе дэпутатаў парлямэнту, пры дапамозе якога была разбураная ранейшая ўрадавая кааліцыя і створаная новая.
Стварэньне новай кааліцыі і прызначэньне ўраду дазволіць прэзыдэнту Януковічу пазьбегнуць датэрміновых выбараў і пачаць вырашаць надзённыя праблемы ўкраінскай эканомікі. Адна з першых задач новага кіраўніцтва краіны – аднаўленьне перамоваў з Міжнародным валютным фондам.