Паліна Дзьякава аштрафаваная за пікет у падтрымку палітвязьняў

Паліна Дзьякава ў судзе

Суд партызанскага раёну Менску пакараў актывістку кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліну Дзьякаву штрафам у памеры 35 базавых велічыняў за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі.

Зараз пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў яшчэ дваіх удзельнікаў пікету — Паліны Кур’яновіч і Максіма Вінярскага.