Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што сьледам за Літвой грамадзкія слуханьні ў справе ацэнкі ўзьдзеяньня беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе неўзабаве пройдуць і ў Латвіі.
Ён запэўніў, што ўсе заўвагі і прапановы латвійскага боку будуць улічаныя у працэсе дапрацоўкі праекту ўзьвядзеньня станцыі.
Нагадаем, што на мінулым тыдні аналягічныя грамадзкія слуханьні з удзелам навукоўцаў, эколягаў, парлямэнтароў адбыліся у Вільні. Многія ўдзельнікі крытычна паставіліся да прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў і запатрабавалі кардынальнага перагляду канструктыўных нормаў, якія пагражаюць экалягічнай і фізычнай бясьпецы ўсяго рэгіёна. Сёньня Міхадзюк пацьвердзіў, што Міністэрства энэргетыкі дагэтуль працягвае атрымліваць заўвагі літоўскага боку, якія ў абавязковым парадку “бяруцца на ўвагу”.
Паводле чыноўніка, наяўныя матэрыялы будуць дапрацаваныя з улікам усіх заўваг суседніх краінаў, і толькі пасьля гэтага яны будуць накіраваныя на дзяржаўную экалягічную экспэртызу.
Месцам для будаўніцтва атамнай электрастанцыі абраная Астравецкая пляцоўка на Гарадзеншчыне. Увод першага энэргаблёку мяркуецца ў 2016 годзе, другога -- у 2018-м. Станцыя будзе ўзводзіцца згодна з праектам Санкт-Пецярбурскага інстытуту “Атомэнергопроект”. Генпадрадчык будаўніцтва – расейскае прадпрыемства “Атомстройэкспорт” у структуры карпарацыі “Росатом”.