Выбары: 0 з 45-ці

У Савецкім раёне Гомеля з 45 вылучаных Аб’яднанай грамадзянскай партыяй прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ня ўключана ніводнага чалавека.

Пра гэта паведаміў старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын:

“Сёньня я асабіста езьдзіў у адміністрацыю Савецкага раёну. Там вывесілі сьпіс сфармаваных камісіяў. Ніводнага нашага прадстаўніка з 45 вылучаных у камісіі не ўключылі. Лічу, што гэта сапраўдная дыскрымінацыя з палітычных матываў”.