У дадзены момант бацькі вязуць яго дамоў. Івана павінны былі выпусьціць 9 сакавіка. Аднак адміністрацыя жодзінскай турмы адмовілася вызваліць Івана паводле выпіскі з судовай пастановы.
Яна запатрабавалі, каб ім далі поўны тэкст судовай пастановы пра тое, што рашэньне менскага раённага суду пра зьняволеньне хлопца скасапванае як незаконнае. Паводле пастановы, будзе прызначана новае паседжаньне.
Іван Міхайлаў прасіў у ваенкамаце альтэрнатыўную службу, прадугледжаную арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з рэлігійных прычынаў і жаданьня дапамагаць сваёй шматдзетнай сям’і, у якой зьяўляецца старэйшым сынам.
Замест гэтага з 15 сьнежня 2009 г. знаходзіцца за кратамі. Быў пакараны судом Менскага раёну за нібыта ўхіленьне ад службы ў войску і прысуджаны да 3-х месяцаў арышту.