Сёньня ў Страсбуры кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан прэзэнтавала эўрапарлямэнтарам плян замежнай палітыкі Брусэлю, якой мае кіраваць цягам бліжэйшых пяці гадоў.
Зьвяртаючыся да дэпутатаў эўрапейскага парлямэнту, яна падкрэсьліла: “Шырэйшы міжнародны давер да нас залежыць ад правільнага падыходу да нашых суседзяў…”, — падае агенцтва DPA.
“ЭЗ мусіць давесьці, што ён можа стабілізаваць сумежныя з сабой краіны — ад Беларусі да Марока — і дапамагчы ў іх рэфармаваньні, калі хоча, каб на сусьветнай арэне яго ўспрымалі сур’ёзна”, — заявіла Кэтрын Эштан.
Паводле кіраўніцы замежнай палітыкі ЭЗ, падобная стабілізацыя дасягаецца шляхам заахвочваньня палітычных і эканамічных рэформаў у памежных краінах. Зь гледзішча Эштан, суседзкая палітыка Брусэлю павінна быць больш узгодненай і напорыстай.
“Калі мы будзем дзейнічаць згодна, то зможам забясьпечыць нашы інтарэсы. Калі не, вырашаць за нас будуць іншыя”, — падкрэсьліла яна.
Ключавымі ж момантамі дакладу Кэтрын Эштан сталі Ўкраіна, Балканы, Іран і Блізкі Ўсход, а таксама ініцыятыва стварэньня новай Эўрапейскай дыпляматычнай службы.