Лідэры беларускай апазыцыі праводзяць сустрэчы ў сталіцы Польшчы. У складзе дэлегацыі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр партыі “Справядлівы сьвет” Сяргей Калякін, лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, палітык Алесь Міхалевіч.
Чакаецца, што 10 сакавіка з дэлегацыяй беларускай апазыцыі сустрэнецца міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Як паведамляе прэсавая служба АГП, сёньня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэзам Ленарчычам.
”У парадку дня адна тэма – выбарчая кампанія ў Беларусі,– заявіў Анатоль Лябедзька.– Мы маем намер выкласьці пазыцыю Аб'яднаных дэмакратычных сілаў аб тым, наколькі эфэктыўныя, наколькі ўплываюць на выбарчую кампанію тыя зьмены ў заканадаўстве, якія былі ажыцьцёўленыя беларускімі ўладамі. У нас на гэта крытычны погляд”.