Эўрапарлямэнт плянуе прагаласаваць наконт становішча грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі

Чакаецца, што 11 сакавіка на сэсіі ў Страсбургу Эўрапарлямэнт прагаласуе па рэзалюцыі аб становішчы грамадзянскай супольнасьці і нацыянальных меншасьцяў у Беларусі.


Як паведамляе БелаПАН, эўрадэпутаты плянуюць узгадніць адзіны варыянт з шасьці накіраваных на разгляд.

У праектах рэзалюцый дэпутаты Эўрапарлямэнту асуджаюць рэпрэсіі ў адносінах да кіраўніцтва і членаў не прызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі (СПБ), у прыватнасьці яго кіраўніцы Анжалікі Борыс, а таксама менскай царквы "Новае жыцьцё" і спробаў кантраляваць беларускі сэгмэнт інтэрнэту. Раней яны заклікалі беларускія ўлады прызнаць легітымнасьць СПБ на чале з Борыс і пакінуць за ім Дом польскі ў Івянцы.

Дэпутаты падкрэсьліваюць зацікаўленасьць у адкрытым дыялёг з Беларусьсю пры ўмове, што "лібэралізацыя палітычнай сыстэм уключае канкрэтныя вынікі і ўключае павагу правоў чалавека і вяршэнства закона".

Паводле меркаваньня эўрадэпутатаў, калі захоўваюцца фундамэнтальныя правы і свабоды, Беларусь павінна выкарыстаць усе перавагі, якія дае Эўрапейская палітыка добрасуседзтва, праграма "Ўсходняе партнэрства", Абагуленая сыстэма прэфэрэнцыяў, а таксама інструмэнты Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка і Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця.

Эўрапарлямэнтарыі падкрэсьлілі значнасьць лібэралізацыі палітычнага і грамадзкага жыцьця ў Беларусі.