Пазыцыя кіраўнікоў парлямэнтаў пяці краін «Усходняга партнэрства» адносна ўдзелу Беларусі ў «Эўранэсьце» робіць сытуацыю больш складанай. Пра гэта заявіў эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс, якія нядаўна быў у Менску ў складзе дэлегацыі Эўрапарлямэнту.
Кіраўнікі парлямэнтаў пяці краін «Усходняга партнэрства» выказаліся за тое, каб Беларусь мела ў Эўранэсьце аднолькавае зь іншымі прадстаўніцтва. Аднак цяпер гэтае пытаньне яшчэ павінна быць абмеркавана з Эўрапарлямэнтам. Пра гэта заявіў карэспандэнту «Свабоды» эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс. Ён лічыць, што ліст кіраўнікоў парлямэнтаў пяці краін грае «немалую ролю»:
«Паглядзім, наколькі Ўкраіна і іншыя краіны будуць настойваць на гэтым. Але праблема ў тым, што пазыцыя Эўрапарлямэнту ня можа памяняцца. У нашай рэзалюцыі запісана, што мы не прызнаем гэты парлямэнт, і цяжка ўявіць, каб парлямэнт мог памяняць гэту пазыцыю.
Магчыма, будзе знойдзена нейкае часовае рашэньне, калі пройдуць па дэмакратычных стандартах мясцовыя выбары ў Беларусі, каб пайсьці насустрач беларускаму боку ў нейкай ступені. Цяжка прагназаваць, як тут будзе».
Спадар Палецкіс зьвяртае ўвагу на тое, што «ва ўсіх іншых парлямэнтах апазыцыя ёсьць, а ў беларускім — няма». Ці можа быць прынятая формула «пяць плюс пяць» для Беларусі?
«Беларускі бок катэгарычна адмаўляецца быць у статусе назіральніка і быць на адной аснове з апазыцыяй. Так што гэта, відаць, ня будзе прынята беларускім бокам. Пяць месцаў для парлямэнту Беларусі могуць застацца пустымі на пэўны час. Можа, яны потым далучацца?»
Паводле прэсавага сакратара сьпікера Вярхоўнай Рады Ўкраіны Вольгі Чорнай, пад лістом стаяў подпіс толькі сьпікера Ўладзімера Літвіна, а ў парлямэнце гэтае пытаньне не абмяркоўваўся.
«Наколькі мне вядомы тэкст гэтага ліста, там няма нічога такога рэвалюцыйнага».
На тое, што Эўрапарлямэнт не прызнае цяперашняга парлямэнту Беларусі, Вольга Чорная сказала:
«Была сьведкай сустрэчы прэзыдэнта Эўрапарлямэнту са спадаром Літвіным. Там гаворка не ішла аб непрызнаньні. Бузэк казаў пра тое, што ў іх ёсьць сур’ёзныя прэтэнзіі да дэмакратычнасьці выбараў у парлямэнт, але яны ня кажуць, што не прызнаюць парлямэнт. Такога няма».
Паводле лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, салідарнасьць у адстойваньні прынцыпаў — гэта самае галоўнае, што павінна быць. Таму пазыцыя кіраўнікоў парлямэнтаў была для яго нечаканай.
«Мне вельмі шкада, што прадстаўнікі краінаў, якія яшчэ нядаўна былі ў Савецкім Саюзе і самі выдатна разумеюць, што такое аўтарытарная ўлада, паступілі менавіта так. Хаця ёсьць пэўныя рэзоны ў іх паводзінах. Я думаю, што Эўрапарлямэнт усё ж такі прыме рашэньне, якое адпавядае прынцыпам Эўразьвязу».
«Паглядзім, наколькі Ўкраіна і іншыя краіны будуць настойваць на гэтым. Але праблема ў тым, што пазыцыя Эўрапарлямэнту ня можа памяняцца. У нашай рэзалюцыі запісана, што мы не прызнаем гэты парлямэнт, і цяжка ўявіць, каб парлямэнт мог памяняць гэту пазыцыю.
Магчыма, будзе знойдзена нейкае часовае рашэньне, калі пройдуць па дэмакратычных стандартах мясцовыя выбары ў Беларусі, каб пайсьці насустрач беларускаму боку ў нейкай ступені. Цяжка прагназаваць, як тут будзе».
Пяць месцаў для парлямэнту Беларусі могуць застацца пустымі на пэўны час.