Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя паводле мэтодыкі МВФ, у студзені-лютым 2010 году скараціліся на 1,3% (або 75 мільёнаў даляраў). Цяпер рэзэрвы Беларусі складаюць 5 мільярдаў 577 мільёнаў 100 тысяч даляраў.
Як падае БЕЛТА, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі вызначаюцца як высокаліквідныя замежныя актывы – манэтарнае золата, спэцыяльныя правы запазычваньня краіны ў МВФ, рэзэрвовай пазыцыі краіны ў МВФ і валютных рэзэрваў.
Паводле нацыянальных мэтодык, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі зьменшыліся за апошнія два месяцы на 1,1% (або на 68 мільёнаў 600 тысяч даляраў) і складаюць 5 мільярдаў 909 мільёнаў 900 тысяч даляраў.
Паводле стану на 1 сакавіка ў структуры міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі найбольшую ўдзельную вагу мелі актывы ў замежнай валюце – 2 мільярды 740 мільёнаў 900 тысяч даляраў, і каштоўныя мэталы і камяні на суму 1 мільярд 144 мільёны 300 тысяч даляраў.
Тым часам, агульная тэндэнцыя руху міжнародных рэзэрвовых актываў у апошнія некалькі месяцаў - рост. У параўнаньні з часам леташняй дэвальвацыі беларускага рубля залатавалютныя рэзэрвы павялічыліся больш чым на 80%.