У адмысловым лісьце, распаўсюджаным у Брусэлі, парлямэнты Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны выказаліся за прадстаўніцтва ў “Эўранэсьце” (парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства”) беларускіх дэпутатаў, а не пазапарлямэнцкай апазыцыі.
Адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч кажа, што бачыў гэты дакумэнт. Як падалося Міколу Статкевічу, дакумэнт аформлены не належным чынам, і з гэтым яшчэ трэба разьбірацца.
“У любым выпадку гэта праца лукашэнкаўскай дыпляматыі. Яны навучыліся працаваць. Гэта яшчэ і вынік той пазыцыі, якую занялі дэмакратычныя сілы. Беларуская апазыцыя раптам пагадзілася на кампраміс “пяць плюс пяць”. Навошта было саступаць? Незразумела. Атрымаўшы гэты падарунак, гэтую саступку, улады проста разьвіваюць посьпех: калі можна пяць, то чаму нельга дзесяць?!
Эўрапарлямэнт стаіць на пазыцыях дэмакратыі. І мы, Эўрапейская кааліцыя, патрабуем, каб было выканана рашэньне, якое было прынятае Эўрапарлямэнтам — 10 месцаў для беларускай апазыцыі”.