Расея адмовілася абмяркоўваць умовы экспарту нафты

Нафтаперапрацоўчае прадпрыемства "Нафтан", Наваполацак

Фэдэральная мытная служба Расеі адмовілася ад правядзеньня зь Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі перамоваў, каб спрасьціць працэдуру перамяшчэньня нафты і нафтапрадуктаў.

Аб гэтым паведамляе "Интерфакс". "ДМК Беларусі правёз перамовы з Фэдэральнай мытнай службай Расейскай Фэдэрацыі і прапанаваны канкрэтныя варыянты спрашчэньня працэдураў перамяшчэньня нафты і нафтапрадуктаў”, - паведаміла прэсавая служба Дзяржаўнага мытнага камітэту. “Аднак ФМС Расіі, спасылаючыся на адсутнасьць прамых указаньняў (…) ухілілася ад правядзеньня перамоваў па гэтым пытаньні".

У гэтай сувязі ў ДМК рэспублікі лічаць, што сытуацыя, якая склалася ў дачыненьні паставак нафты ў Беларусь для перапрацоўкі без спагнаньня мыта сьведчыць пра тое, што расейскі бок не выканаў ўзятыя на сябе абавязкі ў рамках дадзенага Пагадненьня, адзначылі Інтэрфаксу ў прэсавай службе ДМК Беларусі.

Паводле пагадненьня, падпісанага ў студзені, аб’ём бязмытных паставак нафты ў Беларусь складзе 6,3 млн. тонаў штогод. Ня будуць абкладацца мытам тыя аб'ёмы нафты, якія будуць пастаўленыя на беларускія НПЗ, а затым экспартаваныя ў Расею ў выглядзе нафтапрадуктаў.