Сяргея Каваленку выклікаў на допыт новы сьледчы

Позву ва ўправу папярэдняга расьсьледаваньня УУС Віцебскага аблвыканкаму атрымалі Сяргей Каваленка і ягоная жонка Алена.

Каваленкаў выклікаў на допыт Андрэй Баранаў. Гэта ўжо трэці сьледчы ў справе актывіста, якой спачатку займаліся сьледчыя Тацяна Турлаева і Аксана Муравіцкая.

Крымінальную справу супраць сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленкі міліцыянты распачалі, затрымаўшы яго за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой ёлцы ў Віцебску.

Каваленку вінавацяць адразу па двух артыкулах —грубае парушэньне грамадзкага парадку і супраціў прадстаўнікам органаў унутраных спраў. За гэта Сяргею Каваленку пагражае да 6-ці год турэмнага зьняволеньня.