Суд Маскоўскага раёну Менску вынес прысуд царкве “Новае жыцьцё” паводле пазову камітэту аховы прыроды Менгарвыканкаму.
Царква павінна кампэнсаваць нібыта нанесеную ёю навакольнаму асяродзьдзю шкоду памерам 263 мільёны рублёў, а таксама заплаціць за гэта штраф — 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў.
З пададзенага ў суд пратаколу, які склаў камітэт аховы прыроды Менгарвыканкаму, вынікала, што глеба на тэрыторыі вакол царквы мае падвышанае ўтрыманьне нафтапрадуктаў і што ў гэтым вінаватая менавіта царква.
У адказ у судзе царква заяўляла, што камітэт аховы прыроды зрабіў пробы грунту на прылеглай да царкоўнага будынка тэрыторыі бязь ведама царквы і бязь сьведак. А таму зусім не даказана, што пробы браліся менавіта каля царквы. Прадстаўнік царквы, юрыст Сяргей Луканін таксама даводзіў, што да набыцьця царквой будынка былога кароўніка побач знаходзілася несанкцыянаваная гарадзкая звалка, у тым ліку старых аўтамабіляў, а таму, калі пробы і праўдзівыя, забруджваньне магло адбыцца ўжо даўно. Дый тэрыторыя зьяўляецца ўласнасьцю не царквы, а гораду. Гаспадар яе юрыдычна — Менгарвыканкам, а таму прэтэнзіі яму і павінны выстаўляцца.
Аднак ніякіх довадаў прадстаўніка царквы судзьдзя не ўзяла пад увагу. Паводле Сяргея Луканіна, разгляд справы зацягнуўся таму, што прадстаўнікі камітэту аховы прыроды не маглі выразна патлумачыць судзьдзі юрыдычныя падставы сваіх дзеяньняў.
Пастанова чакалася ўчора ўвечары. Але судзьдзя Алена Шылько толькі сёньня раніцай перадала дакумэнт Луканіну. І ў ім да меркаванай сумы нанесенай навакольнаму асяродзьдзю шкоды памерам 263 мільёны рублёў судзьдзя дадала яшчэ і штраф памерам 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў.
Сяргей Луканін называе такі прысуд замовай уладаў, якія ўжо даўно змагаюцца з царквой “Новае жыцьцё”. Ён кажа, што вернікі будуць абскарджваць вырак у гарадзкім судзе або ў пракуратуры. Для гэтага ў іх ёсьць 10 дзён. Але насамрэч, кажа юрыст, сытуацыя тупіковая:
“Канечне, у нас грошай такіх няма. Але на самой справе тут юрыдычны тупік, бо нават і наш будынак нам ужо больш не належыць. Яго ў жніўні 2009 году ўлады Менску перапісалі на сябе. Што будзе далей? Цяжка сказаць. Калі б гаворка вялася пра камэрцыйную ўстанову, дык магла б быць распачатая справа аб банкруцтве. Ці будуць улады банкрутаваць царкву “Новае жыцьцё”? Ня ведаю. Але я не зьдзіўлюся, калі гэта адбудзецца”.