Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс наведала польскі парлямэнт.
Анжаліка Борыс сёньня сустрэлася з прэзыдыюмам Сэйму, у які ўваходзяць сьпікер і віцэ-сьпікеры польскага парлямэнту.
Старшыня Сэйму Браніслаў Камароўскі заявіў пасьля сустрэчы, што будзе намагацца, каб у супрацоўніцтве з усімі палітычнымі сіламі Польшчы, “запэўніць падтрымку незалежным беларускім мэдыям, асабліва тэлебачаньню “Белсат”.
Паводле ягоных словаў, Сэйм Польшчы з мэтай падтрымкі беларускіх палякаў будзе “выказваць салідарнасцьць і хутка рэагаваць на рэпрэсіі з боку ўладаў”, а таксама ухваліць рэзалюцыю наконт санкцыяў супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. У прыватнасьці йдзе мова аб нязгодзе Польшчы на чарговыя крэдыты для Беларусі.
“Я пытаўся ў спадарыні Борыс, як разумець словы Аляксандра Лукашэнкі, пра “ягоных палякаў”, якія нібыта самі ахвотна ідуць у турмы. Я добра памятаю тыя часы, калі народная ўлада ў Польшчы таксама ставілася да мяне як да ўласнасьці, час ад часу замыкаючы ў турме. Але ў нас улада прынамсі не казала, што гэта я сам хачу сядзець у турме”,-- сказаў Камароўскі.
У сваю чаргу спадарыня Борыс паведаміла, што яна апісала сябрам прэзыдыюму Сэйму цяперашні стан польскай меншасці ў Беларусі. Паводле яе словаў, учорашняе паразуменьне ў Кіеве паміж А. Лукашэнкам і Р. Сікорскім наконт стварэньня экспэртнай групы ў справе сытуацыі вакол СПБ зьяўляецца “пэўным пазытыўным сігналам”.
“Канешне ж нам патрэбная нармалізацыя. Мы – грамадзяне Беларусі і паводле Канстытуцыі маем права на аб’яднаньне і дзейнасьць. Мне цяжка сказаць цяпер, што будзе – пабачым. Ёсьць нейкі там першы крок і пабачым, як гэта будзе разьвівацца”, сказала А. Борыс. Яна ўзяла таксама ўдзел у сумесным паседжаньні камісій па замежных справах і па сувязях з палякамі за мяжой.