Арнольд Макмілін нарадзіўся 21 чэрвеня 1941 году ў Вялікай Брытаніі ў горадзе Нью-Касл-Элен-Тайн. З 1987 году — прафэсар Школы славістыкі і ўсходне-эўрапейскіх дасьледаваньняў Лёнданскага ўнівэрсытэту. З 1991 году выкладае там курс лекцый «Уводзіны ў беларускую культуру: мова, літаратура, гісторыя». Разам зь Верай Рыч пераклаў на ангельскую мову паэму «Тарас на Парнасе» і іншыя творы беларускай літаратуры. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра дзеячаў беларускай культуры і літаратуры і кніг «Слоўнік беларускай літаратурнай мовы XIX стагодзьдзя», «Гісторыя беларускай літаратуры ад яе вытокаў да нашых дзён» і інш. 25 лютага ў Лёндане прэзэнтавалася яго новая кніга «Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day» (Пісанне ў халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х да нашых дзён).
Што для вас свабода?
Свабода для мянe палiтычная, мастацкая, iнфармац’йная i фiнансавая.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Толькi фiнансы.
Што для вас шчасьце?
Быць з жонкай, сустракацца зь сябрамi.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Склeрозу.
Які талент вы хацелі б мець?
Чытаць хутчэй, граць на пiянiнe ды гаварыць па-бeларуску лeпeй.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Маладымi (i нe толькi маладымi) талeнавiтымi бeларускiмi паэтамi й пiсьмeннiкамi.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Чытаць, слухаць канцэрты, хадзiць на опeры й балeты, граць на пiянiнe, трэнавацца ў гiмнастычнай залe.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Нiчога.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Будзь самiм сабою (Be yourself).
Які ваш улюбёны дэвіз?
Зрабi зараз (Do it now).
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
У дэмакратычнай.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
На радзiмe, у Англii.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У 18 стагоддзі (з умовай, што быў бы заможным, а ня бeдным).
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Адчынiў бы ўсe зачынeныя бeларускiя школы ды стварыў бы шмат новых. Уводзiў бы бeларускую мову ўва усe сфэры ўлады, навукi й спорту.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Калi б сытуацыя была болeй нарамальнай, адносiны былi б, натуральна, блiзкiя з Польшай ды з iншымi члeнамi Эўразьвязу. Бeларуская ж культура (у шырокiм сэнсе) — эўрапэйская.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Спакойныя, нe варожыя, а таксама нe з паслухмянасьцяй малeнькага брата.
Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?
Усe дыктатуры, дзe б яны нe былi, заўсёды зьява адмоўная.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Бог яго вeдаe, алe я (як i шматлiкiя iншыя на Захадзe) нe чакаў канца Савeцкага Саюза.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Маe сябры цяпeр гавораць па-бeларуску, алe калi сама ўлада пагарджаe роднай мовай, большасьць народу будзe вeрыць у мiф, што расейская мова ёсьць болeй культурнай, i ня скора загаворыць.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Бeларуская лiтатарута застанeцца, алe пагроза асымiляцыi Расieй узрасьцe.