Гомельскі актывіст стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Яўген Якавенка, які патрабуе альтэрнатыўнай службы, зьвярнуўся ў Савецкі раённы суд з пазовам на дзеяньні гарадзкога ваенкамату.
Ваенкамат адмаўляецца весьці стасункі з прызыўніком Якавенкам на дзяржаўнай беларускай мове. Нават позвы дасылае на расейскай мове.
Яўген Якавенка лічыць, што супрацоўнікі ваенкамату прынцыпова ня хочуць захоўваць нормы Канстытуцыі і прадастаўляць яму беларускамоўныя дакумэнты – каб не дамагаўся альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.
Актывіст прыгадвае, што два гады таму ваенкамат на патрабаваньне палітычнага прызыўніка Зьмітра Жалезьнічэнкі выпісваў позвы на беларускай мове. Выглядае, што тэхнічная магчымасьць дзеля выкананьня заканадаўства ў ваенкамата ёсьць.
Адначасна спадар Якавенка зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд па тлумачэньне: на падставе якіх нарматыўных дакумэнтаў ваенкамат адмаўляе прызыўнікам у праве весьці стасункі на беларускай мове?
На думку актывіста, Міністэрства абароны павінна быць папярэджана пра недапушчальнасьць парушэньня ваеннымі камісарыятамі артыкулу 50 Канстытуцыі. Замест таго, каб забясьпечыць права прызыўніку на альтэрнатыўную службу, яны імкнуцца выставіць яго нейкім злачынцам.
Нагадаем, што 11 лютага судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Алена Дзічкоўская пакарала Яўгена Якавенку штрафам на 175 тысяч рублёў нібыта за ўхіленьне ад прызыву ў войска. Насамрэч Якавенка адмовіўся атрымліваць позву, выпісаную ў ваенкамаце на расейскай мове.